Біяграфічныя звесткі

 

Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся 3 лістапада 1882 г. у засценку Акінчыцы Менскага павета Менскай губерні (цяпер у межах горада Стоўбцы Мінскай вобласці).

 Бацькі — Міхал Міцкевіч і Ганна Лёсік паходзілі з сялян вёскі Мікалаеўшчына (12 км ад Стоўбцаў). Бацька служыў лесніком у князя Радзівіла, маці вяла хатнюю гаспадарку. У хуткім часе пасля нараджэння Костуся (так хлопчыка звалі дома) сям'я пераехала ва ўрочышча Ласток (іншая назва — Сухошчына). У 1890—1904 гг. сям'я Міцкевічаў жыла ў леснічоўцы Альбуць недалёка ад Мікалаеўшчыны.

Жыццё ў Альбуці, маляўнічыя навакольныя краявіды, цікавыя апавяданні розных падарожных, якія, як успамінаў пазней пісьменнік, раскрывалі яму новы свет разуменняў і ўяўленняў, пакінулі значны след у душы юнага Костуся. Слухаў ён і беларускія песні, якія спявала маці.

Пасля заканчэння семінарыі ў 1902—1905 гг. малады настаўнік працаваў на Палессі ў вёсках Люсіна (цяпер Ганцавіцкі раён), Пінкавічы (цяпер Пінскі раён). Рабіў этнаграфічныя запісы, збіраў беларускі фальклор.

13 жніўня 1956 г. Якуб Колас памёр за сваім рабочым сталом. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых Могілках.

Якуб Колас

 

Творчасць пісьменніка