Біяграфічныя звесткі

Сапраўднае імя  Максіма Танка –  Яўген Іванавіч СКУРКО

Нарадзіўся 17 верасня 1912, в. Пількаўшчына Вілейскага павета (цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобласці).

Памёр — 7 жніўня 1995;

 Іншыя псеўданімы: Я. Бура; А.Граніт — беларускі паэт, перакладчык. Народны паэт БССР (1968). Акадэмік АН Беларусі (1972). Лаўрэат літаратурнай прэміі Янкі Купалы (1959), ганаровы грамадзянін Мінска (1987). Пiсаць вершы ён пачаў у другой палове 20-х гадоў, будучы гімназiстам, друкавацца — з 1932 года.

Ва ўсіх зборніках паэта ёсць  творы, дзе раскрываецца тэма дзяцінства.

Чытачам розных узростаў добра вядомы казкі М. Танка “Сказ пра Вяля”, “Казка пра Музыку”, “Казка пра Мядзведзя”, “Конь і Леў”, “Жук і Слімак” і г.д.

 

Максім Танк

 

Творчасць пісьменніка